Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыбрысці, ✂; зак. (разм.).

Брыдучы, прыйсці куды-н.

прыбудаваць, ✂; зак.

Прыбудаваць у дадатак да чаго-н.

  • П. трысцен да хаты.

|| незак. прыбудоўваць, ✂.

|| наз. прыбудова, ✂ і прыбудоўванне, ✂.

прыбудова, ✂, ж.

  1. гл. прыбудаваць.

  2. Прыбудаваны будынак.

    • Драўляная п.

прыбытак, ✂, м.

  1. Сума, на якую даход перавышае выдаткі.

    • Чысты п.
  2. Абагульняючы паказчык фінансавых вынікаў гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства.

  3. перан. Карысць, выгада (разм.).

    • Які п. нам з гэтага?
  4. Пра з’яўленне патомства (у сям’і, гаспадарцы і пад.; разм.).

    • Чакаць прыбытку ў хаце.

прыбытковы, ✂.

Які прыносіць прыбытак, выгадны.

  • Прыбытковая галіна гаспадаркі.
  • Прыбыткова (прысл.) прадаць што-н.

|| наз. прыбытковасць, ✂.

прыбыць, ✂; зак.

  1. Прыйсці, прыехаць (афіц.).

    • Цягнік прыбыў своечасова.
    • П. да месца прызначэння.
  2. Павялічыцца, прыбавіцца.

    • Вада прыбыла.

|| незак. прыбываць, ✂.

|| наз. прыбыццё, ✂ і прыбыванне, ✂.

  • Расклад прыбыцця цягнікоў.

прывабіць, ✂; зак.

  1. Імітуючы голас або прыцягваючы ўвагу якой-н. прынадай, паклікаць, прымусіць наблізіцца.

    • П. глушца.
    • П. ваўка.
  2. Прымусіць звярнуць увагу на што-н. або прыйсці куды-н.

    • Святло ў акне прывабіла нас.
    • Пах смажанага прывабіў мяне на кухню.
  3. Выклікаць да сябе сімпатыю, прыхільнасць, станоўчыя адносіны.

    • П. сваёй знешнасцю.
  4. перан. Стаць для каго-н. заманлівым, прыемным.

    • Яго прывабіла добрая пасада.

|| незак. прывабліваць, ✂.

|| наз. прывабліванне, ✂.

прываблівы, ✂.

Які прываблівае да сябе сваімі якасцямі, уласцівасцямі.

  • Прываблівая знешнасць.

|| наз. прываблівасць, ✂.

прывабны, ✂.

  1. Які вабіць, прыцягвае да сябе якімі-н. якасцямі, рысамі; прыемны з выгляду, мілавідны.

    • Прывабныя рысы твару.
  2. Прыемны, мілы.

    • П. голас.
    • Прывабная ўсмешка.
  3. Які вабіць чым-н., выклікае цікавасць.

    • Прывабная прафесія.

|| наз. прывабнасць, ✂.

прывага, ✂, ж. (спец.).

Колькасць вагі, якая прыбавілася.

  • Сярэднясутачная п. свіней.