прывабіць, ; зак.

  1. Імітуючы голас або прыцягваючы ўвагу якой-н. прынадай, паклікаць, прымусіць наблізіцца.

    • П. глушца.
    • П. ваўка.
  2. Прымусіць звярнуць увагу на што-н. або прыйсці куды-н.

    • Святло ў акне прывабіла нас.
    • Пах смажанага прывабіў мяне на кухню.
  3. Выклікаць да сябе сімпатыю, прыхільнасць, станоўчыя адносіны.

    • П. сваёй знешнасцю.
  4. перан. Стаць для каго-н. заманлівым, прыемным.

    • Яго прывабіла добрая пасада.

|| незак. прывабліваць, .

|| наз. прывабліванне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)