Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мінута, , ж.

  1. Адзінка вымярэння часу, роўная ​160 гадзіны і складаецца з 60 секунд.

    • Без дваццаці мінут чатыры.
  2. Кароткі прамежак часу, імгненне.

    • Мінуты радасці.
  3. Адзінка вымярэння вугла і дугі, роўная ​160 градуса (спец.).

|| памянш. мінутка, .

  • Пачакайце мінутку.

  • Мінута ў мінуту — дакладна.

  • У адну мінуту — вельмі хутка.

  • На адну мінуту (разм.) — ненадоўга.
  • Мінута маўчання — знак выказвання жалю з прычыны чыёй-н. смерці.

|| прым. мінутны, .

  • Мінутная стрэлка.

мінуўшчына, , м.

Тое, што было раней, што даўно прайшло.

  • Сівая м.

мінуцца, ; зак.

  1. Прайсці, скончыцца.

    • Мінулася пара дажджоў.
  2. Застацца ззаду, скончыцца.

    • Мінулася невялічкая вёсачка.

  • Мінулася кату масленіца (разм. жарт.) — не ўвесь жа час у дастатку жыць.

мінуць, ; зак.

  1. Прайсці, праехаць каля каго-, чаго-н., пакінуўшы яго ззаду або збоку.

    • М. азярко.
  2. пераважна з адмоўем, чаго. Пазбегнуць чаго-н.

    • Не м. бяды (безас.).
    • Горш калі баішся і ліха не мінеш і надрыжышся.
  3. Скончыцца, прайсці (пра час, пару, падзеі і пад.).

    • Вось і лета мінула.
  4. Споўніцца (пра ўзрост).

    • Яму мінула сем гадоў.

мінучы, .

Такі, які хутка праходзіць, мінае, недаўгавечны.

  • Шчаслівы час — м.