Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вылучэнец, , м.

Перадавы супрацоўнік, вылучаны на якую-н. адказную, кіраўнічую работу.

|| прым. вылучэнскі, .

вылушчыць, ; зак.

  1. Выняць, лушчачы, вылузаць.

    • Вавёрка вылушчыла зярняты з яловай шышкі.
  2. Выдаліць хірургічным спосабам (спец.).

    • В. костку.

|| незак. вылушчваць, .

вылюдак, , м.

Найгоршы сярод людзей, вырадак.

  • В. роду чалавечага.

вылячэнне, , н.

  1. Тое, што і лячэнне (афіц.).

    • Быць на вылячэнні ў шпіталі.
  2. Тое, што і выздараўленне.

    • Поўнае в.