Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пракляты, .

Які выклікае праклён, ненавісны.

  • П. вораг.
  • Праклятая хвароба.

пракол, , м.

  1. гл. пракалоць.

  2. Скразная адтуліна, зробленая чым-н. калючым.

    • Вушы з праколамі.
    • П. на білеце (кампосцерам).

пракорпацца, і пракарпацца, ; зак. (разм.).

Правесці які-н. час, марудна робячы што-н., корпаючыся (карпаючыся).

  • Пракорпалася ў агародзе цэлы дзень.

пракос, , м.

Пракошаная паласа шырынёй на размах касы, а таксама града скошанай травы.

  • Шырокі п.

|| прым. пракосны, .

пракоўзацца, ; зак. (разм.).

Правесці які-н. час коўзаючыся.

  • Паўдня пракоўзаўся на каньках.

пракрасціся1, ; зак.

Прабрацца куды-н. крадучыся, ціха.

  • П. ў пакой.
  • Занепакоенасць пракралася ў душу (перан.).

|| незак. пракрадацца, і пракрадвацца, .

пракрасціся2, ; зак. (разм.).

Папасціся пры сістэматычным крадзяжы.

  • Пракраўся і трапіў пад суд.

пракрухмаліцца, ; зак.

Насыціцца крухмалам.

|| незак. пракрухмальвацца, .

пракрухмаліць, ; зак.

Насыціць крухмалам.

  • П. манжэты.

|| незак. пракрухмальваць, .

пракруціць, ; зак.

  1. Тое, што і прасвідраваць.

    • П. дзірку.
  2. Круцячы, прывесці ў рух.

    • П. педалі веласіпеда.
  3. Круцячы, прапусціць цераз што-н. (разм.).

    • П. мяса цераз мясарубку.
  4. Прывёўшы ў кругавы рух, даць (якому-н. устройству) зрабіць пэўную колькасць абаротаў.

    • П. пласцінку, фільм (прапусціць цераз спецыяльны апарат для праслухоўвання, прагляду; разм.).
  5. Правесці які-н. час, круцячы што-н.

|| незак. пракручваць, .

|| наз. пракручванне, .