Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыпадак, ✂, м.

Раптоўнае і моцнае праяўленне якой-н. хваробы або якога-н. пачуцця.

  • П. эпілепсіі.

|| прым. прыпадачны, ✂.

прыпадачны, ✂.

  1. гл. прыпадак.

  2. У якога бываюць прыпадкі якой-н. хваробы.

    • Што ты крычыш, як прыпадачны (наз.).

прыпадняць, ✂; зак.

Злёгку падняць.

  • П. хворага на ложку.

|| незак. прыпаднімаць, ✂ і прыпадымаць, ✂.

|| звар. прыпадняцца, ✂.

|| незак. прыпаднімацца, ✂ і прыпадымацца, ✂.

прыпадобніцца, ✂; зак.

Стаць падобным на каго-, што-н.

|| незак. прыпадабняцца, ✂.

|| наз. прыпадабненне, ✂.

прыпадобніць, ✂; зак.

Параўноўваючы, зрабіць, уявіць падобным на каго-, што-н.

|| незак. прыпадабняць, ✂.

|| наз. прыпадабненне, ✂.

прыпазніцца, ✂; зак.

Трохі спазніцца.

  • Сёлета вясна прыпазнілася.

|| незак. прыпазняцца, ✂.

прыпай, ✂, м.

Прымёрзлы да берага лёд.

|| прым. прыпайны, ✂.

прыпаліць, ✂; зак.

  1. Запаліць ад ужо запаленага.

    • П. лучыну.
  2. Трохі падпаліць (разм.).

    • П. пірог.
    • П. валёнкі пры сушцы.
  3. Прыкурыць (разм.).

|| незак. прыпальваць, ✂.

прыпалы, ✂.

Які прыпаў да чаго-н., апусціўся.

  • Прыпалыя да зямлі галінкі.

прыпар, ✂, м.

  1. Гарачыня ад нагрэтага сонцам паветра.

    • Паўдзённы п.
  2. Напружаная летняя праца ў час касьбы, жніва.

    • Жніўны п.
    • Экзаменацыйны п. (перан.).

|| прым. прыпарны, ✂.

  • Прыпарная пара.