Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

празектарская, ✂, ж.

Памяшканне ў бальніцы, дзе анатаміруюць трупы.

празмерны, ✂.

Занадта вялікі, які перавышае ўсякую меру.

  • Празмерная цікаўнасць.
  • Празмерна (прысл.) гаваркая.

|| наз. празмернасць, ✂.

празорлівец, ✂, м. (кніжн.).

Празорлівы чалавек.

|| ж. празорлівіца, ✂.

празорлівы, ✂ (кніжн.).

Здольны прадбачыць, праніклівы.

  • П. розум.

|| наз. празорлівасць, ✂.

празорца, ✂, м.; ✂, ж..

Чалавек, надзелены здольнасцю яснабачання.

празрысты, ✂.

  1. Які прасвечваецца, прапускае праз сябе святло.

    • Празрыстая вадкасць.
    • Празрыстая тканіна (вельмі тонкая).
  2. перан. Яўны, які лёгка зразумець.

    • П. намёк.
    • Празрыста (прысл.) намякнуць.

|| наз. празрыстасць, ✂.

празывацца, ✂; незак.

Мець прыложанае імя, прозвішча, мянушку.

празяблы, ✂.

Які моцна празяб, замёрз.

  • П. да касцей.

празябнуць, ✂; зак.

Моцна азябнуць.

  • П. на холадзе.

праіснаваць, ✂; зак.

Пражыць, прабыць які-н. час.

  • На такую зарплату можна п.
  • Старыя парадкі доўга не праіснуюць.