Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пражэкцёрства, ✂, н.

Захапленне нездзяйсняльнымі праектамі (у 3 знач.).

  • Марнае п.

пражэрлівы, ✂.

Здольны многа з’есці, ненасытны.

  • П. шчупак.

|| наз. пражэрлівасць, ✂.

праз, прыназ.

  1. Цераз што-н., цераз унутранасць чаго-н.

    • Глядзець п. акно.
    • Праязджаць п. вароты.
    • Ісці п. лес.
  2. Цераз які-н. час або мінуўшы якую-н. прастору.

    • Прыеду п. месяц.
  3. Пры дапамозе каго-, чаго-н.

    • Паведаміць п. сяброў.
    • Пісаць слова п. злучок.
  4. Паўтараючы ў якія-н. прамежкі.

    • Ставіць тычкі п. пэўную адлегласць.
  5. Па прычыне, па віне каго-, чаго-н.

    • Разышліся п. дробязь.
    • П. цябе ўсе непрыемнасці.
  6. Ужыв. пры абазначэнні дзеяння, якое суправаджаецца ці перарываецца іншым дзеяннем.

    • Усміхнуцца п. слёзы.
    • Пачуць п. сон.

празаізм, ✂, м. (кніжн.).

Празаічны, уласцівы прозе выраз у паэтычнай мове.

празаік, ✂, м.

Пісьменнік, які піша прозай.

празаічны, ✂.

  1. гл. проза.

  2. Будзённы, абмежаваны дробнымі жыццёвымі інтарэсамі.

    • Празаічныя турботы.

|| наз. празаічнасць, ✂.

празваніць, ✂; зак.

  1. Прагучаць (пра звон).

    • Празваніў званок.
  2. што і з інф. Апавясціць звонам пра што-н. (разм.).

    • Празванілі антракт.
  3. Правесці які-н. час звонячы.

◊

  • Празваніў паўгадзіны — ніхто не адказвае.

празванне, ✂, н.

Тое, што і мянушка.

  • Жартоўнае п.

празваць, ✂; зак.

Даць мянушку.

  • Яго празвалі ліштвай.

|| незак. празываць, ✂.

празектар, ✂, м. (спец.).

Спецыяліст у клініцы, бальніцы, які займаецца анатаміраваннем трупаў.

|| прым. празектарскі, ✂.