Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

індалогія, ✂, ж.

Сукупнасць навук пра культуру Індыі.

|| прым. індалагічны, ✂.

інданезійцы, ✂, м.

Агульная назва народнасцей і плямён, якія складаюць асноўнае насельніцтва Інданезіі.

|| ж. інданезійка, ✂.

|| прым. інданезійскі, ✂.

індзейцы, ✂, м.

Агульная назва карэнных плямён і народнасцей (за выключэннем эскімосаў і алеутаў), якія да паяўлення еўрапейцаў насялялі амерыканскі мацярык і захаваліся цяпер толькі ў некаторых раёнах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.

|| ж. індыянка, ✂.

|| прым. індзейскі, ✂.

індолаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне індалогіі.

індуізм, ✂, м.

Распаўсюджаная ў Індыі рэлігія, галоўныя плыні якой заснаваны на кульце багоў Вішну і Шывы.

|| прым. індуісцкі, ✂.

індуктар, ✂, м. (спец.).

Электрамагнітнае устройства, прызначанае для індукцыйнага награвання, а таксама невялікая электрамагнітная машына, якая выкарыстоўваецца ў тэлефоннай апаратуры.

|| прым. індуктарны, ✂.

індукцыя, ✂, ж.

  1. Спосаб разважання ад прыватных фактаў да агульных вывадаў; проціл. дэдукцыя (кніжн.).

  2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім-н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля (спец.).

|| прым. індукцыйны, ✂.

індульгенцыя, ✂, ж.

  1. У католікаў: грамата на адпушчэнне грахоў, якая выдаецца царквой ад імя папы рымскага за асобыя заслугі перад царквой або за плату.

  2. перан. Дазвол на якія-н. дзеянні, учынкі (кніжн.).

індус, ✂, м.

Індыец — паслядоўнік індуізму.

|| ж. індуска, ✂.

|| прым. індускі, ✂.

індустрыя, ✂, ж.

Фабрычна-завадская прамысловасць з машыннай тэхнікай.

  • Лёгкая і.
  • Цяжкая і.

|| прым. індустрыяльны, ✂.