Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шлягер, , м.

Модная папулярная эстрадная песня, мелодыя.

шляк, , м.

Палоска па краі тканіны іншага колеру або іншага ўзору.

  • Абрус з сінім шлякам.

|| памянш. шлячок, .

|| прым. шлячковы, .

|| прым. шляковы, .

шлях, , м.

  1. Тое, што і дарога (у 1 знач.).

    • Шырокі ш.
    • Ш. у гарах.
    • Жыццёвы ш. (перан. жыццё).
    • Праводзіць каго-н, у апошні ш. (перан. хаваць; высок.).
    • Стаяць на шляху чыім або ў каго (таксама перан. служыць перашкодай каму-н.).
    • Быць на шляху да чаго-н. (таксама перан. набліжацца да чаго-н.).
    • Іх шляхі разышліся (перан. яны рассталіся).
  2. Месца, лінія ў прасторы, дзе адбываецца рух, перамяшчэнне.

    • Паветраны ш.
    • Чыгуначны ш.
    • Шляхі зносін.
    • Дыхальныя шляхі (органы дыхання).
  3. Падарожжа, перамяшчэнне куды-н.

    • Небяспечны ш.
    • Ш. праз балота.
  4. Напрамак, маршрут.

    • Збіцца са шляху.
    • Правільны ш. развіцця.
    • Кружным шляхам.
  5. перан. Напрамак дзейнасці, развіцця чаго-н., спосаб дзеяння.

    • Накіраваць на правільны ш.
    • Мірным шляхам.

шляхам, прыназ.

Пры дапамозе чаго-н.

  • Перападрыхтоўка кадраў ш. арганізацыі курсаў.

шляхаправод, , м.

Мост цераз другі шлях на месцы перакрыжавання дзвюх дарог.

|| прым. шляхаправодны, .

шляхетнасць, , ж.

  1. гл. шляхетны.

  2. Прыналежнасць да дваранскага саслоўя (уст.).

шляхетны, (уст.).

  1. Дваранскі, дваранскага паходжання.

  2. Высакародны, з вялікім пачуццём годнасці; які адпавядае існуючым нормам маралі: выхаваны, сумленны.

    • Ш. тон.
    • Ш. ўчынак.
    • Шляхетная дзяўчына.

|| наз. шляхетнасць, .

  • У яго паводзінах адчувалася ш.

шляхта, і шляхецтва, , н.

У 13 — пачатку 20 стст. у Польшчы, Літве і на Беларусі: дробнапамеснае дваранства.

|| прым. шляхецкі, і шляхечы, .

  • Шляхецкае саслоўе.
  • Шляхечыя засценкі.

шляхціц, , м.

Асобны прадстаўнік шляхты, дробнапамесны дваранін.

|| ж. шляхцянка, .

шляхцюк, , м. (пагард.).

Звычайна пра маладога шляхціца.

  • Цяпер гэты ш. не будзе задавацца.