Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чараўніцтва, ✂, н.

  1. Сіла, дзеянні чараўніка; вядзьмарства, чары (уст.).

  2. Дзеянні знахара шляхам замоў; знахарства.

|| прым. чараўніцкі, ✂ і чараўнічы, ✂.

чараўнічы, ✂.

  1. гл. чараўніцтва.

  2. перан. Які выклікае захапленне, зачароўвае; чароўны.

    • Чараўнічыя мясціны палачанскіх азёраў.

чарахнуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Моцна стукнуць па чым-н.

    • Ч. пугаўём па патыліцы.
  2. Стрэліць кароткай чаргой з аўтаматычнай зброі.

    • Ч. з аўтамата.
  3. Разануць чым-н. вострым.

    • Ч. нажом па пальцах.

чараціна, ✂, ж.

Адна сцябліна чароту.

чарацянка, ✂, ж.

Пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая жыве ў чароце і ўзбярэжных кустах.

  • Трашчаць няспынна чарацянкі.

чарва, ✂, ж., зб. (спец.).

Лічынкі пчол.

чарвівець, ✂; незак.

Станавіцца чарвівым.

  • Грыбы чарвівеюць.

|| зак. зачарвівець, ✂, счарвівець, ✂ і ачарвівець, ✂.

чарвівы, ✂.

Паточаны чарвямі, з чарвямі ўнутры.

  • Ч. яблык.
  • Ч. грыб.

|| наз. чарвівасць, ✂.

чарвіць, ✂; незак. (спец.).

Адкладваць яйцы, пладзіць чарву (пра пчол).

чарвяк, ✂, м.

  1. Беспазваночны паўзучы жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы.

  2. перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека (пагард.).

  3. перан. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць пачуццё, стан і пад., выражае пастаянства і пакутлівасць гэтага пачуцця, стану.

    • Яго мучыў ч. нуды.
  4. Від шрубы для перадачы вярчэння ў некаторых механізмах (спец.).

○

  • Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.

  • Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.

  • Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.

◊

  • Замарыць чарвяка (разм.) — злёгку перакусіць, прагнаць голад.

  • Карміць чарвей (разм.) — пра памёршага, закапанага.

|| памянш. чарвячок, ✂.

|| прым. чарвяковы, ✂ і чарвячны, ✂.

  • Чарвячная перадача.