Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

свінчатка, , ж.

  1. Злітак свінцу, які выкарыстоўваецца ў бітах, як зброя ў кулачнай бойцы.

  2. Свінцовае грузіла на рыбалоўнай сетцы.

  3. Нагайка з уплеценым куском свінцу на канцы.

свінчо, , н. (разм.).

Падсвінак.

свінячыць, ; незак. (разм.).

  1. Забруджваць што-н., рабіць беспарадак.

  2. перан. Паскудзіць, шкодзіць каму-н. у чым-н.

|| зак. насвінячыць, .

свіран, , м.

Халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі, а таксама рэчаў.

|| прым. свірнавы, .

свірэпіца, , ж.

Аднагадовая культурная расліна з тонкім коранем, з насення якога здабываецца тэхнічны алей.

свірэпка, , ж.

Пустазелле, палявая шматгадовая расліна з жоўтымі кветкамі.

свіснуць, ; зак.

  1. гл. свістаць.

  2. Моцна з размаху спляжыць (разм.).

    • С. кіем па плячах.
  3. Украсці (разм.).

    • С. грошы.

свіст, , м.

  1. Рэзкі, высокі гук, які ўтвараецца рухам паветра праз вузкую адтуліну.

    • Утвараць с. губамі.
  2. Голас некаторых птушак і жывёл такога тэмбру і вышыні.

    • Салаўіны с.
  3. Гук, які ўтварае прадмет пры хуткім рассяканні паветра.

    • С. куль.

  • Мастацкі свіст — высвістванне мелодыі.

свістапляска, , ж. (разм.).

Нястрыманае, бурнае праяўленне чаго-н. адмоўнага.

  • Пачалася с., якой свет не бачыў.

свістаць, ; незак.

  1. Утвараць свіст.

    • С. у свісток.
    • С. у пальцы.
    • Свішча паравоз.
  2. Ліцца з сілаю (пра вадкасць).

    • З крана свішча вада.
  3. перан. Не працаваць, гультаяваць (разм.).

    • Цэлы месяц свістала, а грады травой зараслі.

  • Свістаць у кулак (разм. жарт.) — растраціўшыся, сядзець без грошай.

  • Вецер свішча ў кішэнях (разм. жарт.) — няма грошай.

  • Чортам свістаць (разм.) — вельмі злавацца,варожа адносіцца да каго-н.

|| аднакр. свіснуць, .