свіст, , м.

  1. Рэзкі, высокі гук, які ўтвараецца рухам паветра праз вузкую адтуліну.

    • Утвараць с. губамі.
  2. Голас некаторых птушак і жывёл такога тэмбру і вышыні.

    • Салаўіны с.
  3. Гук, які ўтварае прадмет пры хуткім рассяканні паветра.

    • С. куль.

  • Мастацкі свіст — высвістванне мелодыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)