Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

светлы, .

  1. Які ярка свеціць.

    • Светлая лямпачка.
  2. Добра асветлены, яркі.

    • Светлыя палацы.
    • С. дзень.
  3. Ясны, празрысты.

    • С. ручаёк.
  4. Менш яркі па колеру ў параўнанні з іншымі, не цёмны.

    • Светлыя валасы.
    • Светлыя фарбы.
  5. Радасны, нічым неазмрочаны, незасмучаны.

    • Светлае будучае.
    • С. ўспамін.
  6. Ясны, праніклівы.

    • С. розум.
    • Светлыя надзеі.

|| наз. светласць, .

светлыня, , ж. (разм.).

Яркае асвятленне (звычайна месяцавае ці зорнае), пры якім усё добра відаць.

светнік, , м.

Назва некаторых травяністых раслін сямейства гваздзіковых з ярка афарбаванымі кветкамі.

свецкі, .

  1. Які адпавядае запатрабаванням свету​1 (у 6 знач.), які мае адносіны да яго.

    • Свецкае жыццё.
    • Свецкія манеры.
  2. Не царкоўны, не духоўны, грамадзянскі.

    • Свецкая літаратура.

|| наз. свецкасць, .

свечка, , ж.

  1. Палачка з тлушчавага рэчыва з кнотам усярэдзіне, якая служыць для асвятлення.

    • Стэарынавая с.
  2. Прыстасаванне для запальвання чаго-н. (спец.).

    • Запальныя свечкі рухавіка (у рухавіках унутранага згарання).
  3. Адзінка вымярэння сілы святла.

    • Электрычная лямпачка на 100 свечак.
  4. Медыцынскі прэпарат у выглядзе невялікай тлушчавай палачкі.

  5. Прамы ўзлёг, круты пад’ём уверх (спец.).

|| прым. свечачны, .