Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пярцоўка, ✂, ж.

Гарэлка, настоеная на перцы.

|| прым. пярцовачны, ✂.

пяршак, ✂, м. (разм.).

  1. Тавар першага гатунку.

  2. Першая, самая моцная самагонка.

    • Хапіў першаку, дык і вочы на лоб.

|| памянш. першачок, ✂.

пяршачка, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і першацёлка.

пяршыць, ✂; безас.; незак. (разм.).

Пра адчуванне пярхоты.

  • Пяршыць у горле.

пярына, ✂, ж.

Мяккая тоўстая падсцілка на ложак у выглядзе доўгага мяшка, напоўненага пер’ем або пухам.

|| памянш. пярынка, ✂.

|| прым. пярынны, ✂.

пярэбары, ✂, н. (разм.).

Пераезд, перасяленне.

  • П. на новае месца.

пярэварацень, ✂, м.

Паводле паданняў — чалавек, здольны ператварацца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

пярэдадзень, ✂, м.

Час, які папярэднічае якой-н. даце, падзеі, з’яве.

  • П. Новага года.

пярэдадне, ✂, н.

Тое, што і пярэдадзень.

пярэдне...

Першая частка складаных прыметнікаў у знач. пярэдні, напр. пярэднепаднябенны, пярэднеязычны.