Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плакса, , м.; , ж., (разм.).

  1. Той, хто многа і часта плача (звычайна пра дзяцей).

  2. Пра таго, хто любіць скардзіцца, наракаць.

плаксівы, .

  1. Які часта плача, заўсёды гатоў плакаць.

    • Плаксівае дзіця.
  2. Такі, які бывае пры плачы, які выражае гатоўнасць плакаць.

    • П. голас.
    • П. твар.
    • Гаварыць плаксіва (прысл.).
  3. Які любіць скардзіцца, наракаць.

    • П. чалавек.

|| наз. плаксівасць, .

плакун-трава, , ж.

Шматгадовая травяністая расліна, якая выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

пламбаваць, ; незак.

  1. Запячатваць што-н. пломбай (у 1 знач.).

    • П. вагоны.
  2. Класці пломбу (у 2 знач.).

    • П. зуб.

|| зак. запламбаваць, і апламбаваць, .

|| наз. пламбаванне, і пламбоўка, .

пламбір, , м.

Сметанковае марожанае з арэхамі, ягадамі, шакаладам і пад.

|| прым. пламбірны, .

  • П. торт.

план, , м.

  1. Чарцёж, які паказвае на плоскасці мясцовасць, збудаванне і пад.

    • П. зямельнага ўчастка.
  2. Загадзя намечаная сістэма мерапрыемстваў, якая прадугледжвае парадак, паслядоўнасць і тэрмін выканання работ.

    • Вытворчы п.
    • Працаваць па плану.
    • Каляндарны п.
  3. Праект, праграма якога-н. дзеяння.

    • П. падарожжа.
  4. Узаемнае размяшчэнне частак, паслядоўнасць, сістэма.

    • П. урока.
  5. Месца, размяшчэнне якога-н. прадмета ў перспектыве.

    • Пярэдні п.
    • Адысці на задні п. (перан. страціць актуальнасць, стаць другарадным).
  6. Маштаб паказу прадметаў, асоб пры здымках, у творах і пад.

    • Паказаць што-н. на кінаэкране буйным планам.
  7. Галіна праяўлення чаго-н. або спосаб разгляду чаго-н., пункт гледжання (кніжн.).

    • Роля гераічнага плана ў кінафільме.
    • У тэарэтычным плане.

планаваць, ; незак.

  1. Размяшчаць згодна з пэўным планам (у 1 знач.).

    • П. лагер.
  2. Складаць план развіцця чаго-н.

    • П. вытворчасць тавараў шырокага ўжытку.
  3. Уключаць у план, прадугледжваць збудаванне чаго-н.

    • П. пабудову клуба.
  4. Мець намер, разлічваць, мець у сваіх планах (разм.).

    • Плануем схадзіць вечарам у кіно.

|| зак. спланаваць, , запланаваць, і распланаваць, .

|| наз. планаванне, .

планавік, , м.

Спецыяліст па складанню вытворчых планаў.

планавы, .

  1. Які ажыццяўляецца згодна з планам (у 2 знач.).

    • Планавая сістэма гаспадаркі.
  2. Які ажыццяўляе або распрацоўвае план (у 2 знач.).

    • П. аддзел.

|| наз. планавасць, .

планамерны, .

Які ажыццяўляецца па загадзя намечанаму плану.

|| наз. планамернасць, .

  • П. развіцця вытворчасці.