план, , м.

  1. Чарцёж, які паказвае на плоскасці мясцовасць, збудаванне і пад.

    • П. зямельнага ўчастка.
  2. Загадзя намечаная сістэма мерапрыемстваў, якая прадугледжвае парадак, паслядоўнасць і тэрмін выканання работ.

    • Вытворчы п.
    • Працаваць па плану.
    • Каляндарны п.
  3. Праект, праграма якога-н. дзеяння.

    • П. падарожжа.
  4. Узаемнае размяшчэнне частак, паслядоўнасць, сістэма.

    • П. урока.
  5. Месца, размяшчэнне якога-н. прадмета ў перспектыве.

    • Пярэдні п.
    • Адысці на задні п. (перан. страціць актуальнасць, стаць другарадным).
  6. Маштаб паказу прадметаў, асоб пры здымках, у творах і пад.

    • Паказаць што-н. на кінаэкране буйным планам.
  7. Галіна праяўлення чаго-н. або спосаб разгляду чаго-н., пункт гледжання (кніжн.).

    • Роля гераічнага плана ў кінафільме.
    • У тэарэтычным плане.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)