Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

міністэрства, ✂, н.

  1. Цэнтральная ўрадавая ўстанова, якая ведае асобнай галіной кіравання.

    • М. культуры.
  2. зб. У сістэме парламентарызму: састаў міністраў дадзенага ўрада.

    • Крызіс міністэрства.

|| прым. міністэрскі, ✂.

мініяцюра, ✂, ж.

  1. Невялікі малюнак у фарбах у старадаўнім рукапісе, кнізе.

  2. Невялікая карціна вельмі тонкай работы.

  3. Мастацкі твор малой формы (напр. невялікая драматычная сцэна і інш.).

    • Тэатр мініяцюр.

◊

  • У мініяцюры — у зменшаным памеры.

|| прым. мініяцюрны, ✂.

мініяцюрны, ✂.

  1. гл. мініяцюра.

  2. перан. Маленькі і прыгожы.

    • Мініяцюрная шкатулка.

|| наз. мініяцюрнасць, ✂.

мініяцюрыст, ✂, м.

  1. Мастак, які малюе мініяцюры.

  2. Аўтар мініяцюр (у 3 знач.).

|| ж. мініяцюрыстка, ✂.

мінога, ✂, ж.

Водная пазваночная жывёліна са змеепадобным целам.

  • Марская м.

|| прым. міногавы, ✂.

  • Сямейства міногавых (наз.).

мінор, ✂, м.

  1. Музычны лад, акорд якога грунтуецца на малой тэрцыі (спец.).

  2. перан. Сумны прыгнечаны настрой (разм.).

    • Быць у міноры.

|| прым. мінорны, ✂.

  • М. настрой.

мінулагодні, ✂.

Які мае адносіны да мінулага года, зроблены, праведзены ў мінулым годзе.

  • М. фестываль.

мінулы, ✂.

  1. Які ўжо прайшоў, мінуў.

    • Мінулыя гады.
  2. Тое, што прайшло, адышло; былое.

    • Успомніць мінулае.

мінус, ✂, м.

  1. Гарызантальная рыска (-) для абазначэння аднімання або адмоўнай велічыні ў матэматыцы.

  2. нескл. Паміж дзвюма лічбамі абазначае, што другая лічба аднімаецца ад першай.

    • Пяць м. тры.
  3. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: ніжэй нуля.

    • Сёння м. пяць.
  4. перан. Недахоп, адмоўны бок (разм.).

    • Праект мае шмат мінусаў.

|| прым. мінусавы, ✂.

  • Мінусавая тэмпература.

мінускулы, ✂, м. (спец.).

Дробныя літары ў почырках старажытнай пісьменнасці.

|| прым. мінускульны, ✂.

  • Мінускульнае пісьмо.