Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

званіца, , ж.

Вежа са званамі пры царкве.

  • Глядзець са сваёй званіцы на што-н. (са свайго, абмежаванага пункту гледжання; разм.).

|| прым. званічны, .

званіць, ; незак.

  1. Утвараць гукі пры дапамозе звона, званка.

    • З. у званы (перан. усюды расказваць пра што-н. і разм.).
  2. Выклікаць званком тэлефоннага апарата для размовы па тэлефоне.

    • З. па тэлефоне.
  3. перан., пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. сказам. Разносіць чуткі, плёткі, учыняць шум (разм.).

    • Нечага пра гэта ўсюды з.

|| зак. пазваніць, .

званне, , м.

  1. Афіцыйна прысвоенае найменне, якое вызначае ступень заслуг, службовага становішча, кваліфікацыі ў галіне якой-н. дзейнасці.

    • Воінскія званні.
    • Вучонае з.
  2. Ганаровае найменне як адна з форм узнагароды і заахвочвання для далейшых поспехаў дзеячаў працы, навукі, культуры і інш.

  3. Героя Сацыялістычнай Працы.

    • З. народнага артыста Беларусі.
  4. У дарэвалюцыйнай Расіі — аднесенасць да якой-н. грамадскай групы з спадчыннымі правамі і абавязкамі; саслоўе.

    • Ён з духоўнага звання.
    • Купецкае з.
  5. У дарэвалюцыйнай Расіі — узаконенае абазначэнне службовага становішча па табелю аб рангах; чын.

    • Быў калежскім асэсарам. Ён меў з. камер-юнкера.

  • Адно званне (разм.) — пра тое, што не адпавядае свайму найменню.

  • Адно з., што горад, а на самай справе — пасёлак.

  • Ані звання каго-чаго (разм.) — і ў паміне няма.

званок, , м.

  1. Невялікі звон (у 1 знач.), а таксама прыстасаванне для гукавых сігналаў.

    • Дзвярны з.
    • Электрычны з.
  2. Гук, гукавы сігнал, утвораны такім звонам ці спецыяльным прыстасаваннем.

    • Прагучаў з.
    • Тэлефонны з.
    • Заняткі пачынаюцца па званку.

|| памянш. званочак, .

|| прым. званковы, .

званчэць, ; незак.

Станавіцца званчэйшым.

  • Голас званчэе.

|| зак. пазванчэць, .

званы, .

  1. Які атрымаў запрашэнне.

    • З. госць.
  2. З запрошанымі гасцямі.

    • З. абед.

  • Так званыужыв. для выражэння іранічных або адмоўных адносін да каго-, чаго-н.

  • Вунь яны, вашы так званыя спецыялісты.

зварачны, .

Які мае адносіны да зваркі металу.

  • Зварачныя работы.
  • З. цэх.

зварны, .

Які атрымліваецца шляхам зваркі.

  • Зварныя трубы.

зварот, , м.

  1. Вяртанне адкуль-н. назад, на ранейшае месца.

    • З. на радзіму.
    • Па звароце ў Мінск.
  2. Заклік, выступленне, звернутае да каго-н.

    • З. дэпутатаў да народа.
  3. У граматыцы: група слоў, якія ўтвараюць пэўнае адзінства, слоўны выраз.

    • Дзеепрыслоўны з.

зваротак, , м.

У граматыцы: слова ці група слоў, якімі называюць таго, да каго звяртаюцца.

  • Выдзеліць коскамі з.