званне назоўнік | мужчынскі род
-
Афіцыйна прысвоенае найменне, якое вызначае ступень заслуг, службовага становішча, кваліфікацыі ў галіне якой-н. дзейнасці.
- Воінскія званні.
- Вучонае з.
-
Ганаровае найменне як адна з форм узнагароды і заахвочвання для далейшых поспехаў дзеячаў працы, навукі, культуры і інш.
-
Героя Сацыялістычнай Працы.
- З. народнага артыста Беларусі.
-
У дарэвалюцыйнай Расіі — аднесенасць да якой-н. грамадскай групы з спадчыннымі правамі і абавязкамі; саслоўе.
- Ён з духоўнага звання.
- Купецкае з.
-
У дарэвалюцыйнай Расіі — узаконенае абазначэнне службовага становішча па табелю аб рангах; чын.
- Быў калежскім асэсарам. Ён меў з. камер-юнкера.
Фразеалагізмы:
- Адно званне (размоўнае) — пра тое, што не адпавядае свайму найменню.
- Адно з., што горад, а на самай справе — пасёлак.
- Ані звання каго-чаго (размоўнае) — і ў паміне няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)