Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

звіліна, ✂, ж.

Хвалістае скрыўленне, выгін.

  • З. ракі.
  • Звіліны мозгу.

звілісты, ✂.

Які мае пакручасты выгляд.

  • Звілістая сцежка.

|| наз. звілістасць, ✂.

звінець, ✂; незак.

Утвараць металічны гук.

  • Звініць званок.
  • Звіняць галасы дзяцей.
  • У вушах звініць (пра звон у вушах).

|| зак. празвінець, ✂.

звінючы, ✂ (разм.).

Звонкі.

  • З. гук.

звісаць, ✂; незак.

  1. Быць апушчаным уніз, знаходзіцца ў вісячым становішчы.

    • Валасы звісалі на лоб.
  2. Вісець няроўна, не аблягаючы плячэй, стану (пра вопратку).

    • Адзенне звісае з плячэй.

|| зак. звіснуць, ✂.

звіслы, ✂.

Які звіс, апусціўся, абвіслы.

  • Звіслыя вусы.
  • Звіслае голле.

звіх, ✂, м. (разм.).

Тое, што і вывіх.

  • З. нагі.

звіхнуцца, ✂; зак.

  1. Зрушыцца ў суставе.

    • Палец звіхнуўся.
  2. Страціць розум, звар’яцець (разм.).

    • Ад такіх перажыванняў можна з.
  3. Збіцца з правільнага шляху, з правільных пазіцый.

звіхнуць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і вывіхнуць.

  • Ён звіхнуў нагу.

звіцца, ✂; зак.

Скруціцца ў клубок, кальцо.

  • Змяя звілася ў клубок.

|| незак. звівацца, ✂.