Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

звада, ✂, ж.

Сварка, склока, разлад.

|| прым. звадны, ✂.

звадзіць, ✂; зак.

Адвесці куды-н. і прывесці назад.

  • З. хворага да ўрача.

звадка, ✂, ж. (разм.).

Склока, сварка.

звадкаваны, ✂, (спец.).

Ператвораны ў вадкі стан.

  • З. газ.

звадлівы, ✂ (разм.).

  1. Схільны да звадак, звадніцтва.

    • Звадлівая суседка.
  2. Які суправаджаецца звадкамі, з’яўляецца звадкай.

    • Звадлівыя адносіны.

|| наз. звадлівасць, ✂.

зваднік, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які займаецца звадкамі.

|| ж. звадніца, ✂.

|| прым. звадніцкі, ✂.

зваднічаць, ✂; незак. (разм.).

Учыняць звадкі.

|| наз. звадніцтва, ✂.

звадыяш, ✂, м. (разм.).

Зводнік, падбухторшчык.

|| ж. звадыяшка, ✂.

|| прым. звадыяцкі, ✂.

зважаць, ✂; незак.

Звяртаць увагу на каго-, што-н., надаваць значэнне каму-, чаму-н.

  • Ён ні на што не зважае.

◊

  • Зважай! — каманда, якая азначае: стаяць навыцяжку, нерухома.

зважыць​1, ✂; зак.

Вызначыць вагу каго-, чаго-н. або адважыць пэўную колькасць чаго-н.

  • З. тавар.
  • З. паўкілаграма цукру.

|| звар. зважыцца, ✂.