Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

звод1, , м. (разм.).

Выміранне, знікненне каго-, чаго-н.

  • Здавалася, што ніколі не будзе зводу такім магутным дрэвам.

звод2, , м.

  1. Зведзеныя ў адно цэлае і размешчаныя ў пэўнай паслядоўнасці звесткі, матэрыялы, тэксты.

    • З. законаў.
  2. Выпуклае або крывалінейнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры якога-н. збудавання.

    • Каменны з.
    • Гатычны з.

зводдалеку, прысл.

З далёкай адлегласці.

  • Назіраць з.
  • З. ад жыллёвых будынкаў.

зводдаль, прысл.

Тое, што і зводдалеку.

зводка, , ж.

Дакумент, запіска, у якой зведзены разам якія-н. звесткі, даныя.

  • Аператыўная з.
  • З. аб ходзе сяўбы.
  • З. надвор’я.

зводнік, , м. (пагард.).

Чалавек, які займаецца зводніцтвам.

|| ж. зводніца, .

зводніцтва, , н.

  1. Карыслівае пасрэдніцтва паміж мужчынам і жанчынай для садзейнічання ўступленню іх у любоўную сувязь.

  2. Пляткарства, нагаворы або падбухторванне да якіх-н. дрэнных учынкаў.

|| прым. зводніцкі, .

зводнічаць, ; незак. (пагард.).

Займацца зводніцтвам.

зводны, .

  1. Сабраны з розных месц, састаўлены з чаго-н., з розных частак.

    • Зводная справаздача.
    • З. аркестр.
  2. Які даводзіцца каму-н. братам ці сястрой па мачасе або айчыму.

    • З. брат.
    • Зводныя дзеці.

звольніцца, ; зак.

Вызваліцца ад выканання якіх-н. абавязкаў, звязаных з вучобай, службай і пад.; канчаткова пакінуць месца работы.

  • З. з вайсковай службы.
  • З. з працы.

|| незак. звальняцца, .