Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выцякаць, ✂; незак.

  1. гл. выцечы.

  2. Пра раку: браць пачатак адкуль-н.

    • Рака выцякае з возера.

выцяцца, ✂; зак.

Ударыцца, стукнуцца.

  • В. аб вушак.
  • Балюча в. галавой.

выцяць, ✂; зак.

Нанесці ўдар, стукнуць.

  • В. бізуном.
  • В. калена аб лаўку.