Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выменяць, ✂; зак.

Набыць абменам.

  • В. старую рэч на новую.

|| незак. выменьваць, ✂.

вымераць, ✂; зак.

Дакладна вызначыць велічыню, памеры чаго-н.

  • В. плошчу пакоя.

|| незак. вымяраць, ✂.

|| наз. вымярэнне, ✂.

|| прым. вымяральны, ✂.

  • Вымяральныя прыборы.

вымерзлы, ✂.

Які загінуў ад марозу, вымерз.

  • Вымерзлыя пладовыя дрэвы.

|| наз. вымерзласць, ✂.

вымерзнуць, ✂; зак.

Загінуць ад марозу, холаду (пра расліннасць, насякомых).

  • Рунь вымерзла.

|| незак. вымярзаць, ✂.

вымеркаваць, ✂; зак.

  1. Знайсці, адшукаць шляхам дакладнага разліку, выгадаць.

    • В. грошы на рамонт кватэры.
    • В. свабодную гадзіну.
  2. Выбраць зручны момант.

  3. Правільна разлічыць, загадзя вызначыць.

    • Усё вымеркавалі, дзе што будзем садзіць і сеяць.

|| незак. вымяркоўваць, ✂.

вымерлы, ✂.

Які вымер, не пакінуўшы патомства (пра род, сямейства і пад.) або які знік, перавёўся (пра расліны).

  • Мамант — вымерлая жывёліна.

вымернік, ✂, м.

Паказчык, які вызначае аб’ём або якасць работы.

вымерны, ✂.

  1. Такі, які можа быць вымераны.

    • Вымерная велічыня.
  2. Які служыць для вымярэння.

    • Вымерная рулетка.

вымерці, ✂; зак.

  1. Поўнасцю знікнуць у выніку гібелі, смерці.

    • Племя вымерла.
  2. Абязлюдзець, апусцець у выніку масавай смерці жыхароў ад голаду, эпідэміі.

    • Веска вымерла ад эпідэміі.

|| незак. выміраць, ✂.

вымесіць, ✂; зак.

Месячы, размінаючы, канчаткова прыгатаваць.

  • В. цеста, гліну.

|| незак. вымешваць, ✂.