Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праект, , м.

  1. Распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго-н.

    • П. гідратурбіны.
    • Дыпломны п. (у тэхнічнай вышэйшай навучальнай установе).
  2. Папярэдні тэкст якога-н. дакумента.

    • П. рэзалюцыі.
  3. План, задума.

    • Строіць п. асушэння балот.

|| прым. праектны, .

праектаваць1, ; незак.

  1. Распрацоўваць праект (у 1 знач.).

    • П. завод.
    • П. дарогу.
  2. таксама з інф. Мець намер, намячаць.

    • П. пабудаваць новы млын.

|| зак. спраектаваць, і запраектаваць, .

|| наз. праектаванне, і праекціроўка, .

|| прым. праекціровачны, .

праектаваць2, ; незак. (спец.).

Чарціць або перадаваць праекцыю.

|| наз. праектаванне, .

праектант, , м.

Той, хто складае праект (у 1 знач.), аўтар праекта (у 1 знач,).

праектар, , м.

Праекцыйны апарат, які прымяняецца для атрымання павялічанага адбітка на экране.

праекціроўшчык, , м.

Спецыяліст па праекціроўцы.

|| ж. праекціроўшчыца, .

праекцыя, , ж. (спец.).

  1. Адлюстраванне прасторавых фігур на плоскасці.

  2. Перадача на экран відарысаў.

|| прым. праектыўны, і праекцыйны, .

  • Праектыўная геаметрыя (раздзел геаметрыі).
  • Праекцыйны ліхтар.

праенчыць, ; зак.

  1. Абазвацца енкам.

    • Хворы праенчыў.
  2. Сказаць з енкам.

    • Піць! — праенчыў ранены.
  3. Правесці які-н. час у енках.

    • Увесь вечар праенчыў.

праесці, ; зак.

  1. Грызучы, пракусваючы ці раз’ядаючы, зрабіць дзірку, адтуліну, разбурыць.

    • Мыш праела дзірку ў скрынцы.
    • Іржа праела вядро.
  2. Патраціць на ежу.

    • П. многа грошай.

|| незак. праядаць, .

праехацца, ; зак. (разм.).

  1. Зрабіць падарожжа на чым-н. на невялікую адлегласць або слізгаючыся, пракаціцца па чым-н.

    • П. па лёдзе.
  2. са словамі «па кім-н.», «па чыйму-н. адрасу» і пад.

    • З’едліва паджартаваць з каго-н. (жарт.).

|| незак. праязджацца, .