Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прымаразак, ✂, м.

Ранішні або начны лёгкі мароз вясной ці восенню.

  • Начныя прымаразкі.

прымасціцца, ✂; зак. (разм.).

Размясціцца, уладкавацца (у нязручным месцы).

  • П. на краі лавы.

|| незак. прымошчвацца, ✂.

прымасціць, ✂; зак. (разм.).

Паставіць, пакласці (у нязручным месцы).

  • П. рэчы на лаўцы.

|| незак. прымошчваць, ✂.

прымат, ✂, м. (кніжн.).

Перавага, першаснасць, найважнейшае значэнне.

  • П. розуму над пачуццем.

прыматы, ✂, м. (спец.).

Атрад найбольш высокаарганізаваных млекакормячых (людзі, малпы і паўмалпы).

прымаўка, ✂, ж.

  1. Выраз, пераважна вобразны, які не складае, у адрозненне ад прыказкі, закончанага суджэння і не з’яўляецца афарызмам.

  2. Словы, якія часта кім-н. паўтараюцца, прыгаворка.

прымацаваць, ✂; зак.

  1. Трывала прырабіць.

    • П. канькі да чаравікаў.
  2. Аддаць, перадаць у чыё-н. распараджэнне (для абслугоўвання і пад.).

    • П. правадніка да турыстаў.
    • П. да паліклінікі.

|| незак. прымацоўваць, ✂.

|| звар. прымацавацца, ✂.

|| незак. прымацоўвацца, ✂.

|| наз. прымацоўванне, ✂.

|| наз. прымацаванне, ✂.

прыма-балерына, ✂, ж.

Балерына, якая выконвае першыя ролі.

прымгнуць, ✂; зак. (разм.).

Заснуць ненадоўга лёгкім сном, задрамаць.

  • П. на хвіліну.

прыменшыць, ✂; зак. (разм.).

Падаць як крыху меншае, чым на самай справе.

  • П. расходы.
  • П. небяспеку.

|| незак. прымяншаць, ✂.

|| наз. прымяншэнне, ✂.