Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выкрышыцца, ; зак.

Паступова распадаючыся на дробныя кавалачкі, разбурыцца.

  • Зуб выкрышыўся.

|| незак. выкрышвацца, .

выкуліцца, ; зак. (разм.).

Вываліцца, выпасці.

  • В. з саней.

|| незак. выкульвацца, .

выкуліць, ; зак. (разм.).

Выкінуць, вывернуць.

  • В. з лодкі.

|| незак. выкульваць, .

выкуп, , м.

  1. гл. выкупіць.

  2. Плата, грошы, якімі выкупліваюць.

    • Даць багаты в.

выкупіць, ; зак.

  1. Вызваліць, атрымаць назад за грошы.

    • В. палоннага.
    • В. закладзеную рэч.
  2. перан. Заслужыць дараванне.

    • В. сваю віну чым-н.

|| незак. выкупляць, і выкупліваць, .

|| звар. выкупіцца, .

|| незак. выкупляцца, і выкуплівацца, .

|| наз. выкуп, і выкупленне, .

|| прым. выкупны, .

выкурыць, ; зак.

  1. Дакурыць да канца, зрасходаваць курэннем.

    • В. папяросу.
    • В. усе цыгарэты.
  2. Абкурваючы, выгнаць.

    • В. лісу з нары.
  3. перан. Выгнаць, прымусіць пайсці, выйсці (разм.).

    • В. няпрошаных гасцей.

|| незак. выкурваць, .

выкусіць, ; зак.

Укусіўшы зубамі, выесці, выгрызці кавалак чаго-н.

  • В. мякіш.

|| незак. выкусваць, .

вылавіць, ; зак.

  1. з чаго. Ловячы, здабыць, выцягнуць.

    • В. бервяно з вады.
    • В. многа рыбы.
  2. Пералавіць усіх.

    • В. карасёў у сажалцы.

|| незак. вылоўліваць, .

|| наз. вылаў, .

вылажыць, ; зак.

Тое, што і выкласці.

вылазка, , ж.

  1. Выхад часткі войск з асаджанага ўмацавання для нападу на тых, хто акружае.

    • Зрабіць вылазку на ворага.
  2. перан. Нечаканы варожы напад, выпад (неадабр.).

    • В. класавага ворага.
  3. Фізкультурная прагулка.

    • Лыжная в.