Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пляск, ✂, м. (разм.).

  1. Гук, які атрымліваецца пры ўдары чым-н. па вадзе або вады аб што-н.

    • П. вады.
  2. Гук, які атрымліваецца пры ўдары далоні аб далонь або далонню па чым-н.

    • П. далоней.

пляскаты, ✂.

Роўны, без звычайнай пукатасці, з гладкай паверхняй.

  • П. камень.

|| наз. пляскатасць, ✂.

пляскаць​1, ✂; незак.

Удараць далонню аб далонь або далонню па чым-н.

  • П. у далоні.

|| зак. папляскаць, ✂ і напляскаць, ✂.

|| наз. плясканне, ✂.

пляскаць​2, ✂; незак.

  1. Удараць чым-н. плоскім.

  2. Тое, што і пляскаць.

    • Дзеці плешчуць у ладкі.

◊

  • Пляскаць языком (разм. неадабр.) — гаварыць многа і абы-што.

|| звар. пляскацца, ✂ і распляскацца, ✂.

|| зак. папляскаць, ✂.

|| зак. напляскаць, ✂.

|| наз. плясканне, ✂.

пляскаць​3, ✂; незак.

Рабіць пляскатым, плюшчыць.

  • П. канец цвіка.

|| наз. плясканне, ✂.

пляснуцца, ✂; зак. (разм.).

З шумам упасці або ўдарыцца.

  • П. на падлогу.
  • П. у гразь.

пляснуць, ✂; зак.

  1. каго і без дапаўнення. Ударыць далонню аб далонь або далонню па кім-, чым-н.

    • П. па твары.
  2. Кінуць з шумам або ўпасці з шумам (разм.).

    • П. мокрую анучу аб падлогу.

пляткар, ✂, м.

Чалавек, які пляткарыць.

|| ж. пляткарка, ✂.

|| прым. пляткарскі, ✂.

пляткарства, ✂, н.

Распаўсюджванне плётак.

|| прым. пляткарскі, ✂.

пляткарыць, ✂; незак.

Распаўсюджваць плёткі.

|| наз. пляткаранне, ✂.