Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тупіць, ; незак.

Рабіць тупым (у 1 знач.).

  • Т. нож.

|| зак. затупіць, і ступіць, .

тупкі, (разм.).

Цвёрды, утаптаны (пра зямлю, грунт).

  • Тупкае дно ракі.

тупы, .

  1. Недастаткова навостраны, такі, якім цяжка рэзаць, пілаваць, калоць і пад.

    • Т. нож.
    • Тупая піла.
  2. Які не звужаецца або мала звужаецца ў канцы, з закругленым канцом.

    • Туфлі з тупымі насамі.
  3. перан. Разумова абмежаваны, няздольны, някемлівы.

    • Т. вучань.
  4. перан. Які прыйшоў у стан атупення; раўнадушны, абыякавы.

    • Тупое паслушэнства.
  5. Невыразны, бяздумны.

    • Т. погляд.
  6. Не востры, не вельмі адчувальны.

    • Т. боль.
  7. Глухі, не рэзкі, не звонкі (пра гукі).

    • Пачуўся т. трэск.

|| наз. тупасць, .