тупы,
-
Недастаткова навостраны, такі, якім цяжка рэзаць, пілаваць, калоць
і пад. - Т. нож.
- Тупая піла.
-
Які не звужаецца або мала звужаецца ў канцы, з закругленым канцом.
- Туфлі з тупымі насамі.
-
перан. Разумова абмежаваны, няздольны, някемлівы.- Т. вучань.
-
перан. Які прыйшоў у стан атупення; раўнадушны, абыякавы.- Тупое паслушэнства.
-
Невыразны, бяздумны.
- Т. погляд.
-
Не востры, не вельмі адчувальны.
- Т. боль.
-
Глухі, не рэзкі, не звонкі (пра гукі).
- Пачуўся т. трэск.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)