Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сырамяць, , ж., зб.

Нядубленая скура (рагатай жывёлы, свіней, ласёў), якая ідзе на конскую збрую і розныя тэхнічныя вырабы.

|| прым. сырамятны, .

  • Сырамятная аброць.

сырасць, , ж.

  1. гл. сыры.

  2. Вільгаць, павышаная вільготнасць у паветры, глебе, памяшканні і пад.

    • С. у пакоі.

сыраядзенне, , н. (спец.).

Ужыванне ў ежу толькі сырой гародніны, пладоў.

сырнік, , м.

Ежа з тварагу, па выгляду падобная на аладку.

  • Сырнікі са смятанай.

сыроватка, , ж.

Вадкасць, якая атрымліваецца пры адтопліванні, адстойванні кіслага малака.

|| прым. сыроватачны, .

сырок, , м.

  1. гл. сыр.

  2. Невялікі брусочак плаўленага сыру ці сырковай масы ў расфасоўцы.

|| прым. сырковы, .

  • Сырковая маса.

сыры, .

  1. Вільготны, не сухі.

    • Стаяла восеньская сырая пара.
    • У нізіне сыра (у знач. вык.).
  2. Пра прадукты харчавання: не печаны, не вараны, не смажаны і пад.

    • Сырая бульба.
    • Сырое мяса.
    • Есці моркву ў сырым выглядзе.
  3. Недавараны, недапечаны, недасмажаны.

    • С. пірог.
  4. перан. Не да канца апрацаваны, недароблены.

    • С. раман.

|| наз. сырасць, .

сырызна, , ж., зб. (разм.).

  1. Недаспелая садавіна, сырая агародніна.

    • Наеўся сырызны.
  2. Што-н. сырое, вільготнае.

    • Не дровы, а с.

сырэц, , м.

Не да канца выраблены прадукт, паўфабрыкат.

  • Лён-с.

|| прым. сырцовы, .

сырэць, ; незак.

Станавіцца сырым (у 1 знач.).

  • Памяшканне сырэе.

|| зак. адсырэць, .