Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сыпнатыфозны, .

Хворы на сыпны тыф.

  • С. хворы.
  • Палата для сыпнатыфозных (наз.).

сыпны:

  • сыпны тыф — заразная хвароба, тыф, суправаджаецца з’яўленнем на целе хворага сыпу, плям.

сыпняк, , м. (разм.).

Сыпны тыф.

сыпучы, .

  1. Тое, што і сыпкі.

    • С. пясок.
  2. Які рассыпаецца; пушысты, лёгкі (пра валасы).

    • Пасля мыцця валасы робяцца сыпучымі.

|| наз. сыпучасць, .

сыр, , м.

Харчовы прадукт, які робіцца з малака, заквашанага пэўным спосабам.

  • Плаўлены с.
  • Клінковы с.
  • Галандскі с.
  • Плаваць як сыр у масле (жыць у дастатку, раскошы).

|| памянш. сырок, .

|| прым. сырны, .

сыра...1

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) сыры, у сырым выглядзе, напр. сыравялены, сыравэнджаны;
  • 2) які падвяргаўся толькі першаснай апрацоўцы, напр. сырадутны (старажытны спосаб вырабу жалеза непасрэдна з руды; спец.).

сыра...2

Першая частка складаных слоў са знач. які адносіцца да сыру, сыраробства, напр. сыравар, сыраробны.

сыравар, , м.

Спецыяліст па сыраварству.

сыраварства, і сыраробства, , н.

Выраб сыру як галіна прамысловасці.

|| прым. сыраварны, і сыраробны, .

сыравіна, , ж., зб.

Матэрыял, прызначаны для далейшай прамысловай апрацоўкі.

  • С. тэкстыльнай прамысловасці.

|| прым. сыравінны, .

  • Сыравінныя рэсурсы.