Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

смаката, , ж. (разм.).

Што-н. вельмі смачнае.

  • Не бліны, а с!

смакоўніца, , ж.

Паўднёвае дрэва сямейства тутавых з цвёрдай драўнінай і пладамі ў выглядзе ягад з вінным смакам, інжыр.

|| прым. смакоўнічны, .

смактаць, ; незак.

  1. Губамі і языком уцягваць у рот (вадкае).

    • С. малако.
    • С. матчыны грудзі (карміцца мацярынскім малаком).
  2. Пра насякомых і некаторых жывёлін: усмоктваць у сябе што-н. вадкае пры дапамозе спецыяльных органаў.

    • Авадні смокчуць каня.
    • С. кроў з каго-н. (таксама перан. тое, што і піць чыю-н. кроў).
  3. Трымаць у роце, размінаючы, размякчаючы губамі, языком.

    • С. цукар.
  4. Трымаючы што-н. у роце і змочваючы слінай, рабіць смактальныя рухі языком і губамі.

    • С. соску.
    • С. лапу.
    • С. люльку (курыць).
  5. перан., звычайна безас. Выклікаць тупы боль.

    • Смокча пад грудзямі.

|| наз. смактанне, .

|| прым. смактальны, .

смала, , ж.

  1. Ліпкі, здольны зацвердзяваць сок хваёвых і некаторых іншых раслін.

    • Яловая с.
    • Прыстаў як с. (разм.).
    • Сінтэтычныя смолы (сінтэтычныя палімеры, здольныя пры перапрацоўцы ў выніку ацвярдзення ператварацца ў няплаўкія і нерастваральныя рэчывы).
  2. перан. Прыставала, той, хто ліпне, прыстае да каго-н. (разм.).

|| ласк. смолка, .

|| прым. смаляны, .

  • С. завод.
  • Смаляныя шпалы (апрацаваныя смалой).

смалакур, , м.

Спецыяліст па смолакурэнню.

смалакурня, , ж.

Смалакурнае прадпрыемства.

смалісты, .

  1. Які змяшчае ў сабе многа смалы.

    • Смалістая сасна.
  2. Які пахне смалой, насычаны смаляным водарам.

    • С. пах у лесе.
    • Смалістае паветра.
  3. Які складаецца з хваёвых дрэў (пра лес).

    • С. бор.
  4. Бліскучы і чорны (пра валасы).

|| наз. смалістасць, .

смаліць1, ; незак.

  1. Насычаць смалой.

    • С. канат.
  2. Мазаць паверхню чаго-н. смалой.

    • С. шпалы.
    • С. лыжы.

|| зак. высмаліць, , абсмаліць, і асмаліць, .

|| наз. смаленне, і смолка, .

смаліць2, ; незак.

  1. Апякаць агнём, чымсьці гарачым.

    • С. пальцы запалкай.
  2. Абдаваць гарачынёй, прыпякаць (пра сонца).

    • Нясцерпна смаліць сонца.
  3. Абпальваючы агнём, знішчаць рэштку пуху, шэрсці і пад.

    • С. свінню.
    • С. качку.
  4. Курыць (разм.).

    • Цэлы дзень дзед смаліць люльку за люлькай.

|| зак. абсмаліць, і асмаліць, .

|| наз. смаленне, .

смаліць3, ; незак. (разм.).

Біць, сцябаць (дубцом, пугай).

  • С. пугаўём каня па клубах.

|| аднакр. смальнуць, .