Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

міралюбны, .

Тое, што і міралюбівы.

|| наз. міралюбнасць, .

мірапамазанне, , н.

Хрысціянскі царкоўны абрад, які заключаецца ў крыжападобным памазанні мірам (пасля хрышчэння дзіцяці, пры каранацыі цароў і г.д.).

міратворац, , м. (уст.).

Той, хто садзейнічае ўстанаўленню міру, спыненню войн, ліквідацыі варожасці.

|| прым. міратворчы, .

мірра, , ж.

Духмяная смала, якая знаходзіцца ў кары некаторых трапічных дрэў, выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі.

|| прым. мірравы, .

мірт, , м.

Паўднёвая вечназялёная куставая або дрэвавая расліна з пахучымі белымі кветкамі.

|| прым. міртавы, .

  • М. вянок.
  • Сямейства міртавых (наз.).

мірыцца, ; незак.

  1. Спыняць сварку, варожыя адносіны, пачынаць жыць у згодзе.

  2. Цярпіма адносіцца да чаго-н.

    • М. са сваім становішчам.

|| зак. памірыцца, і прымірыцца, .

|| наз. прымірэнне, .

мірыць, ; незак.

Наладжваць мірныя адносіны паміж кім-, чым-н.

  • М. суседзяў.
  • М. варожыя бакі.

|| зак. памірыць, і прымірыць, .

|| наз. прымірэнне, .

мірыяды, (кніжн.).

Незлічона вялікая колькасць.

  • М. зорак.