Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мілачка, , ж. (разм.).

Ласкавы зварот да маладой жанчыны або дзяўчынкі.

міленькі, .

  1. Прыемны на выгляд, прыгожанькі.

    • Міленькае дзіця.
  2. Блізкі сэрцу, дарагі, каханы.

    • М. дружок.
  3. Ужыв. як ветлівы зварот.

    • Прынясі дроўцаў, м.

  • Як міленькі (разм.) — выраз ужываецца, каб паказаць, што дзеянне адбываецца баз асаблівых цяжкасцей.

  • Будзе працаваць як м.

мілі...

Першая частка складаных слоў са знач. адзінкі, роўнай адной тысячнай долі той адзінкі, што названа ў другой частцы складання, напр. міліампер, мілівольт, мілімікрон.

міліграм, , м.

Адна тысячная частка грама.

|| прым. міліграмовы, .

міліметр, , м.

Адна тысячная частка метра.

|| прым. міліметровы, .

міліметроўка, , ж. (разм.).

Папера для чарцяжоў з клеткамі, роўнымі аднаму квадратнаму міліметру.

мілітарызаваць, ; зак. і незак.

Падпарадкаваць (-коўваць) (эканоміку, прамысловасць) мэтам мілітарызму.

|| наз. мілітарызацыя, .

мілітарызм, , м.

Палітыка ўзмацнення ваеннай магутнасці, нарошчвання ўзбраенняў і актывізацыі ваенных прыгатаванняў.

|| прым. мілітарыстычны, і мілітарысцкі, .

мілітарыст, , м.

Той, хто праводзіць палітыку мілітарызму.

|| прым. мілітарысцкі, .

міліцыя, , ж.

  1. У краінах СНД адміністрацыйная ўстанова для аховы грамадскага парадку, а таксама асабістай бяспекі грамадзян і іх маёмасці.

  2. зб. Работнікі гэтай установы.

  3. Назва народнага апалчэння ў некаторых краінах.

|| прым. міліцэйскі, і міліцыйны, .