Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

модны, .

  1. Які адпавядае апошняй модзе.

    • Моднае паліто.
  2. Які карыстаецца папулярнасцю, агульным прызнаннем у гэты перыяд.

    • Модныя песні.
  3. Які адносіцца да шыцця па модзе.

    • М. журнал.

модуль, , м. (спец.).

У дакладных навуках: назва некаторых каэфіцыентаў, мерка якіх-н. велічынь.

|| прым. модульны, .

можна, у знач. вык.

  1. Ёсць магчымасць.

    • Гэта м. зрабіць за два дні.
  2. Дазваляецца.

    • Да вас м. ? — Заходзьце.

  • Можна сказаць, у знач. пабочн. (разм.) — выкарыстоўваецца пры якім-н. вызначэнні, абагульненні.

  • Уся праца, м. сказаць, прапала дарэмна.

мозг, , м.

  1. Цэнтральны аддзел нервовай сістэмы чалавека і жывёл — нервовая тканка, якая запаўняе чэрап і канал пазваночніка.

    • Галаўны м.
    • Спінны м.
    • Работа мозга.
  2. Мяккая тканка, якая запаўняе поласці касцей у чалавека і пазваночных жывёл.

    • Касцявы м.
  3. перан. Розум, разумовыя здольнасці.

    • Паварушы мазгамі (падумай, як мае быць).
  4. мн. Ежа, прыгатаваная з мазгоў свойскіх жывёл.

    • Цялячыя мазгі.

  • Варушыць мазгамі (разм.) — думаць, разважаць.

  • Сушыць мазгі (разм.) — заўзята займацца разумовай працай на шкоду здароўю.

  • У мазгах закруціла, безас. — тлум у галаву прыйшоў.

  • Уцечка мазгоў — эміграцыя людзей разумовай працы.

|| прым. мазгавы, .

мой займ., прынал.

Які належыць мне, адносіцца да мяне.

  • Мая кватэра.
  • Зараз павінны мае (наз.; мае родныя, блізкія) вярнуцца.

  • На маё (яго) выйшла (разм.) — так, як я (ён) хацеў.

мойва, , ж.

Маленькая рыбка сямейства корушак.

мока, нескл., м.

Адзін з вышэйшых гатункаў кавы.

  • Піць м.

мокнуць, ; незак.

  1. Станавіцца мокрым, вільготным.

    • М. пад дажджом.
  2. Псавацца ад празмернай вільгаці.

    • Сена мокне.
  3. Ляжаць у вадзе або іншай вадкасці для набыцця пэўных якасцей.

    • Лён мокне.

мокры, .

  1. Насычаны вільгаццю.

    • М. снег.
    • Мокрае адзенне.
  2. Дажджлівы, сыры (пра надвор’е) (разм.).

    • М. год.
  3. мокра, безас. у знач. вык. Вільготна, сыра.

    • На вуліцы мокра.
  4. Вочы на мокрым месцы у каго (разм.) — пра таго, хто часта плача.

  • Мокрае месца застанецца ад каго (разм.)ужыв. як пагроза расправіцца з кім-н.

мол, , м.

Партовае збудаванне ў выглядзе высокага і доўгага вала, якое засцерагае параходы ад марскіх хваль.