мозг,
-
Цэнтральны аддзел нервовай сістэмы чалавека і жывёл — нервовая тканка, якая запаўняе чэрап і канал пазваночніка.
- Галаўны м.
- Спінны м.
- Работа мозга.
-
Мяккая тканка, якая запаўняе поласці касцей у чалавека і пазваночных жывёл.
- Касцявы м.
-
перан. Розум, разумовыя здольнасці.- Паварушы мазгамі (падумай, як мае быць).
-
мн. Ежа, прыгатаваная з мазгоў свойскіх жывёл.- Цялячыя мазгі.
Варушыць мазгамі (
разм. ) — думаць, разважаць.Сушыць мазгі (
разм. ) — заўзята займацца разумовай працай на шкоду здароўю.У мазгах закруціла,
безас. — тлум у галаву прыйшоў.Уцечка мазгоў — эміграцыя людзей разумовай працы.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)