Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лугаводства, ✂, н.

Апрацоўка і выкарыстанне лугоў, сенажацей, пашы; галіна раслінаводства.

|| прым. лугаводчы, ✂.

луда, ✂, ж.

Тое, што і палуда.

луджаны, ✂.

Пакрыты палудай.

  • Л. самавар.

лудзільшчык, ✂, м.

Майстар, які займаецца луджэннем.

|| прым. лудзільшчыцкі, ✂.

лудзіць, ✂; незак.

Пакрываць палудай.

  • Л. медную пасуду.

|| зак. вылудзіць, ✂ і палудзіць, ✂.

|| наз. луджэнне, ✂.

|| прым. лудзільны, ✂.

лужа, ✂, ж.

Тое, што і лужына.

лужына, ✂, ж.

  1. Невялікая ўпадзіна, напоўненая вадой.

    • Лужыны на дарогах.
  2. Разлітая на паверхні чаго-н. вадкасць.

    • Л. на падлозе.

◊

  • Сесці ў лужыну (разм.) — пацярпець няўдачу; апынуцца ў няёмкім становішчы.

|| памянш. лужынка, ✂.

лужычане, ✂, м.

Заходнеславянская народнасць, якая жыве ў Германіі, лужыцкія сербы.

|| ж. лужычанка, ✂.

|| прым. лужыцкі, ✂.

луза, ✂, ж.

Адтуліна з падвешаным сеткаватым мяшэчкам на краі борта більярднага стала, у якую падае шар.

|| прым. лузны, ✂.

лузан, ✂, м. (разм.).

Арэх, які сам вылузаўся з шалупіння.