Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лапаціць, ; незак. (разм.).

Перамешваць, перасыпаць лапатай.

  • Л. збожжа.

лапаць1, , м.

  1. Плецены абутак з лыка бяросты ці вяровак.

    • Лазовыя лапці.
  2. перан. Пра адсталага, некультурнага чалавека.

  • Абуць у лапці (разм. жарт.) — абдурыць, ашукаць і пасмяяцца з каго-н.

|| памянш. лапцік, .

|| прым. лапцевы, .

лапаць2, ; незак. (разм.).

Хапаць, мацаць рукамі.

  • Не лапай, не купіш (прыказка).

|| аднакр. лапнуць, .

|| наз. лапанне, .

лапідарны, (кніжн.).

Сціслы, але выразны, зразумелы.

  • Л. стыль.

|| наз. лапідарнасць, .

лапік, , м. (разм.).

  1. Частка паверхні зямлі.

    • 3-пад снегу віднеліся лапікі чорнай зямлі.
  2. Тое, што і латка.

    • Рукавы кажушка былі ўсе ў лапіках.

лапіна, , ж.

  1. Месца, якое вылучаецца чым-н. на агульным фоне.

    • Лапіны сенажаці.
  2. Невялікі кавалак зямлі (разм.).

    • Мець лапіну зямлі.
  3. Пляма другога колеру на поўсці жывёлы, на пер’і птушак.

лапіць, ; незак. (разм.).

Зашываць дзіркі, ставіць латкі на чым-н.

  • Л. бялізну.

лапсардак, , м.

Даўнейшы доўгі сурдут у польскіх і галіцыйскіх яўрэяў.

лапта, , ж.

  1. Народная гульня ў мяч.

  2. Драўляная лапатка, якой б’юць па мячу ў гэтай гульні.

|| прым. лаптовы, .

лапушнік, , м., зб.

Зараснік лопуху.