Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лакаутаваць, ✂; зак. і незак.

Аб’явіць (аб’яўляць) лакаут каму-н., звольніць (звальняць) у выніку лакауту.

лакацыя, ✂, ж. (спец.).

Вызначэнне месцазнаходжання чаго-н.

  • Гукавая л.
  • Аптычная л.
  • У дэльфінаў вельмі развіта адчуванне лакацыі.

|| прым. лакацыйны, ✂.

лакей, ✂, м.

  1. Слуга ў багатым доме, у гасцініцы, рэстаране.

  2. перан. Чалавек, які падхалімнічае, выслужваецца (неадабр.).

|| прым. лакейскі, ✂.

  • Лакейскія манеры.

лакейнічаць, ✂; незак.

  1. Быць, служыць лакеем (неадабр.).

  2. перан. Выслужвацца, падхалімнічаць.

|| наз. лакейства, ✂.

лакіраваць, ✂; незак.

  1. Пакрываць лакам.

    • Л. мэблю.
  2. перан. Прыхарошваць, ідэалізаваць.

    • Л. рэчаіснасць.

|| зак. залакіраваць, ✂.

|| наз. лакіраванне, ✂ і лакіроўка, ✂.

|| прым. лакіровачны, ✂ і лакіравальны, ✂.

лакіроўка, ✂, ж.

  1. гл. лакіраваць.

  2. Слой лаку, якім пакрыта што-н.

    • Прыгожая л.

лакіроўшчык, ✂, м.

  1. Спецыяліст па лакіроўцы (у 1 знач.).

  2. перан. Пра таго, хто аздабляе, прыхарошвае што-н.

|| ж. лакіроўшчыца, ✂.

|| прым. лакіроўшчыцкі, ✂.

лакмус, ✂, м.

Фарбавальнае рэчыва, якое змяняе колер насычанай ім паперы пад дзеяннем кіслот у чырвоны, а пад дзеяннем шчолачаў — у сіні колер.

|| прым. лакмусавы, ✂.

  • Лакмусавая папера.

лакрыца, ✂, ж. і лакрычнік, ✂, м.

Расліна сямейства бабовых, карэнне якой выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прым. лакрычны, ✂.

лактацыя, ✂, ж. (спец.).

Утварэнне і выдзяленне малака ў жанчын і ў самак млекакормячых.

|| прым. лактацыйны, ✂.

  • Л. перыяд.