Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лабільны, ✂, (спец.).

Няўстойлівы, рухомы.

  • Л. ціск.
  • Лабільная тэмпература.

|| наз. лабільнасць, ✂.

лабірынт, ✂, м.

  1. У старажытнай Грэцыі і Егіпце — будынак з складанымі, заблытанымі хадамі, з якога цяжка было выйсці.

  2. перан. Складанае, заблытанае становішча, размяшчэнне чаго-н.

    • Л. вуліц.
    • Л. думак.
  3. Унутранае вуха чалавека і пазваночных жывёл (спец.).

|| прым. лабірынтавы, ✂.

лабіст, ✂, м.

Чалавек, які належыць да лобі.

|| прым. лабісцкі, ✂.

лабіялізацыя, ✂, ж. (спец.).

Вымаўленне некаторых гукаў з акругленнем выцягнутых наперад губ.

|| прым. лабіялізацыйны, ✂.

лабіяльны, ✂, (спец.).

Утвораны з удзелам губ; губны.

  • Лабіяльныя зычныя б, п.

|| наз. лабіяльнасць, ✂.

лабок, ✂, м.

  1. гл. лоб.

  2. Узвышэнне ў ніжняй частцы жывата над зрашчэннем пярэдніх касцей таза (спец.).

|| прым. лабковы, ✂.

лава​1, ✂, ж.

Прадмет хатняга абсталявання ў выглядзе шырокай дошкі на ножках для сядзення.

◊

  • Сесці (трапіць) на лаву падсудных — пайсці пад суд.

|| прым. лаўны, ✂.

лава​2, ✂, ж.

Расплаўленая вулканічная маса, якая вывяргаецца на паверхню зямлі.

|| прым. лававы, ✂.

лава​3, ✂, ж. (разм.).

Шырокі аднастайны масіў чаго-н.

  • Л. жыта.

лава​4, ✂, ж.

Казацкая атака — нападзенне на праціўніка з флангаў і з тылу.

  • Казакі мчаліся лавай.