Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

купель, ✂, ж.

Пасудзіна ў форме чашы, у якую апускаюць дзіця пры царкоўным абрадзе хрышчэння.

|| прым. купельны, ✂.

купец, ✂, н.

  1. Багаты гандляр, уладальнік прыватнага гандлёвага прадпрыемства.

    • К. першай гільдыі.
  2. Пакупнік (разм.).

    • Знайсці купца на тавар.

|| памянш. купчык, ✂.

|| наз. купчына, ✂.

|| ж. купчыха, ✂.

|| зб. купецтва, ✂.

|| прым. купецкі, ✂.

  • К. сан.

куп’ё, ✂, н., зб.

Купіны.

купіла, ✂, н. (разм.).

Грашовыя сродкі.

  • Купіў бы, ды купіла няма.

купіна, ✂, ж.

Грудок сухой, цвёрдай зямлі на нізкім або балоцістым месцы, аброслы мохам, травой.

купіраваны, ✂.

Тое, што і купэйны.

куп’істы, ✂.

З купінамі.

  • Куп’істая сенажаць.

|| наз. куп’істасць, ✂.

купіць, ✂; зак.

  1. Набыць за грошы ці за іншыя каштоўнасці.

    • К. кнігу.
    • На базары розуму не купіш (прыказка).
  2. Схіліць на свой бок подкупам, абяцаннямі і пад.

    • Справядлівага чалавека не к.

|| незак. купляць, ✂.

|| наз. купля, ✂ і куплянне, ✂.

куплены, ✂.

Не хатняга вырабу, а набыты за грошы.

  • Куплёныя посцілкі.

куплет, ✂, м.

Страфа песні або верша.

|| прым. куплетны, ✂.