Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кудлач, , м. (разм.).

Пра чалавека з доўгімі кудлатымі валасамі.

кудлы, , н. (разм.).

Доўгія скалмачаныя пасмы валасоў.

куды, прысл.

  1. пыт. і адноснае. У якім напрамку?, у якое месца?

    • К. едзе аўтобус?
    • Дом, к. пераехалі суседзі.
  2. пыт. На што? для якой мэты? (разм.).

    • К. столькі цукру пайшло?
  3. у знач. часц. У спалучэнні з вышэйшай ступенню прыметнікаў і прыслоўяў абазначае: значна, намнога (разм.).

    • Гэта сукенка к. лепшая за тую.
  4. у знач. часц. Выражае сумненне, немагчымасць чаго-н.

    • К. мне да вас!

  • Куды каторы — у розныя бакі разляцецца, разбегчыся.

  • Куды ні кінь вокам (разм.) — усюды.

  • Хоць куды (у знач. вык.) (разм.) — добры ва ўсіх адносінах, прыгодны да ўсяго.

кудысьці, прысл.

Невядома куды.

  • Сын к. пайшоў.

куды-небудзь, прысл.

Усё роўна куды; у няпэўнае месца.

куды-нікуды, прысл.

У якое-н. месца.

  • Ну ходзім жа куды-нікуды.