куды,
-
пыт. і адноснае. У якім напрамку?, у якое месца?- К. едзе аўтобус?
- Дом, к. пераехалі суседзі.
-
пыт. На што? для якой мэты? (разм. ).- К. столькі цукру пайшло?
-
у
знач. часц. У спалучэнні з вышэйшай ступенню прыметнікаў і прыслоўяў абазначае: значна, намнога (разм. ).- Гэта сукенка к. лепшая за тую.
-
у
знач. часц. Выражае сумненне, немагчымасць чаго-н. - К. мне да вас!
Куды каторы — у розныя бакі разляцецца, разбегчыся.
Куды ні кінь вокам (
разм. ) — усюды.Хоць куды (
у знач. вык. ) (разм. ) — добры ва ўсіх адносінах, прыгодны да ўсяго.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)