Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

змалку, прысл. (разм.).

З малых гадоў, з маленства.

  • Прывучыць сябе да працы з.

змаляваць, ✂; зак.

  1. Зрабіць копію з якога-н. малюнка, чарцяжа і пад., намаляваць з натуры.

    • З. бярозу.
  2. Пакрыць што-н. скрозь малюнкамі.

    • З. увесь альбом.
  3. Зрасходаваць на маляванне.

    • З. усю фарбу.

|| незак. змалёўваць, ✂.

зман, ✂, м.

  1. Словы, учынкі, дзеянні, якія наўмысна наводзяць іншых на памылкі.

    • Паддацца на з.
  2. Стан падманутага; памылковае, ілюзорнае ўяўленне аб чым-н.

    • Увесці каго-н. у з.

зманлівы, ✂.

  1. Які тоіць у сабе зман, здольны паслужыць асновай няправільнага меркавання аб кім-, чым-н.

    • Зманлівая цішыня.
  2. Які вабіць, чаруе.

    • Зманлівая далеч.

|| наз. зманлівасць, ✂.

змаргнуць, ✂ і зміргнуць, ✂; зак. аднакр.

Маргнуць, міргнуць. Напружана сачыць за кім-н., баючыся з. вокам.

  • Так глядзіць — не зміргне.

змардаваны, ✂ (разм.).

Змучаны, знясілены.

  • З. чалавек.
  • З. выгляд.

|| наз. змардаванасць, ✂.

змарнелы, ✂.

  1. Змучаны, схуднелы.

    • З. чалавек.
    • З. выгляд.
  2. Зачахлы, завялы (пра расліны).

    • Змарнелая агародніна.

|| наз. змарнеласць, ✂.

змарозіць, ✂; зак.

Пашкодзіць (частку цела) марозам.

  • З. пальцы.

змарыцца, ✂; зак.

Адчуць знямогу, стомленасць.

  • Змарыўся за дзень.

змарыць, ✂; зак.

  1. Давесці да стану знямогі, стомленасці, стаміць.

    • Далёкая дарога змарыла нас.
  2. Адолець (пра сон).

    • Змарыў сон.

|| незак. зморваць, ✂.

|| звар. змарыцца, ✂.

|| незак. зморвацца, ✂.