Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вышукаць, ✂; зак.

Старанна шукаючы, знайсці, выявіць, адшукаць.

  • В. унутраныя рэзервы.
  • В. прычыну для адлучкі.

|| незак. вышукваць, ✂.

вышчарбіць, ✂; зак.

Нарабіць шчарбін на чым-н., вызубіць.

  • В. лязо сякеры.

|| незак. вышчарбляць, ✂ і вышчэрбліваць, ✂.

вышчарка, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Той, хто часта шчэрыць зубы, любіць пасмяяцца, пажартаваць; выскаляка.

вышчарыцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Засмяяцца, паказаўшы зубы.

  2. Узлаваўшыся, злосна крыкнуць на каго-н.

    • В. на каго-н.

|| незак. вышчарацца, ✂ і вышчэрвацца, ✂.

вышчарыць, ✂; зак.

Прыадкрыўшы рот, паказаць, выскаліць зубы.

  • Сабака вышчарыў зубы.

|| незак. вышчараць, ✂ і вышчэрваць, ✂.

вышчыпаць, ✂; зак.

Шчыпкамі вырваць.

|| незак. вышчыпваць, ✂.

|| аднакр. вышчыпнуць, ✂.

вышывальны, ✂.

Прызначаны для вышывання.

  • Вышывальныя ніткі.

вышывальшчыца, ✂, ж.

Жанчына, якая займаецца вышываннем.

вышыванка, ✂, ж. (разм.).

Кашуля, аздобленая вышыўкай.

вышыванне, ✂, н.

  1. гл. вышыць.

  2. Тое, што вышыта або вышываецца.

    • Прыгожае в. на падушках.