Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вынішчыць, ✂; зак.

Поўнасцю знішчыць.

  • В. ваўкоў.

|| незак. вынішчаць, ✂.

|| наз. вынішчэнне, ✂.

вынослівы, ✂.

Фізічна моцны, трывалы, здольны многа вынесці (у 5 знач.).

  • В. конь.
  • В. спартсмен.

|| наз. вынослівасць, ✂.

вынырнуць, ✂; зак.

  1. Нырнуўшы, усплысці, паказацца з вады.

  2. перан. Раптоўна паявіцца.

    • Месяц вынырнуў з туману.

|| незак. выныраць, ✂ і вынырваць, ✂.

выняньчыць, ✂; зак.

Рупліва даглядаючы, выгадаваць.

  • В. дзіця.

|| незак. выняньчваць, ✂.

выняць, ✂; зак.

Узяць знутры або перамясціць знутры наверх.

  • В. газеты з паштовай скрынкі.
  • В. рукі з кішэняў.

|| незак. вымаць, ✂.