Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выган, , м.

Месца каля вёскі, дзе пасецца жывёла.

|| прым. выганны, .

выгар, , м.

Участак лесу, балота, сенажаці, выпалены агнём, пажарам.

выгарадзіць, ; зак.

  1. Выдзеліць, аддзяліць агароджай.

    • В. прагон для жывёлы.
  2. перан. Узяць пад абарону, пазбавіць ад адказнасці, абвінавачання каго-н. з вінаватых (разм.).

    • В. сябра.

|| незак. выгароджваць, .

выгаралы, .

  1. Выпалены; які пасох, загінуў ад спёкі.

    • Выгаралая трава.
  2. Які страціў афарбоўку ад уздзеяння сонца.

    • Выгаралыя валасы.
    • Выгаралая хусцінка.

выгараць1, ; зак.

  1. Згарэць поўнасцю.

    • Выгаралі дровы ў печы.
    • Веска выгарала.
  2. Выліняць, страціць натуральны колер.

    • Матэрыял выгараў на сонцы.

|| незак. выгараць, і выгарваць, .

выгараць2, ; зак. (разм.).

Станоўча вырашыцца, удацца.

  • Справа яго не выгарала.

|| незак. выгараць, .

выгарнуць, ; зак.

Выграбці адкуль-н.

  • В. жар з печы.

|| незак. выгортваць, .

выгарына, , ж.

Тое, што і выгар.

выгаціць, ; зак.

Зрабіць гаць на чым-н.

  • В. дарогу бярвеннем.

|| незак. выгачваць, .

выгіб, , м.

Выпукласць, выпуклая лінія згібу.

  • В. дугі.
  • В. ракі.