Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трашчаць, ; незак.

  1. Ломячыся, крышачыся, утвараць трэск.

    • Лёд трашчыць.
  2. Утвараць гукі падобныя на трэск (пра насякомых).

    • Т. начныя цвыркуны.
  3. перан. Хутка, многа, не змаўкаючы гаварыць.

    • Яна можа т. гадзіну без перапынку.
  4. перан. Быць напярэдадні краху, распаду; знаходзіцца пад пагрозай зрыву.

    • План па перавозках грузаў трашчыць.

  • Мароз трашчыць (разм.) — пра вельмі моцны мароз.

трашчотка, , ж.

  1. Прылада, пры дапамозе якой утвараюцца траскучыя гукі.

  2. Народны ўдарны музычны інструмент, які складаецца з набору драўляных дошчачак, нанізаных адным канцом на дзве вяроўкі.

  3. перан. Той (тая), хто многа, не сціхаючы гаворыць; балбатун (балбатуха) (разм.).

|| прым. трашчотачны, .

траюрадны, .

Які знаходзіцца ў сваяцкіх адносінах у трэцім калене па дзеду або бабе, па прадзеду або прабабцы.

  • Т. брат.
  • Т. пляменнік.

траякі, .

Які мае тры віды, формы, значэнні.

  • Траякая выгада.

|| наз. траякасць, .

трое, ; ліч., зб.

  1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. мн. л. і без залежнага слова: колькасць тры.

    • Т. сыноў.
    • Т. сірот.
    • Нас там працуе т.: два мужчыны і жанчына.
    • Т. свіней.
    • Іх было т.
    • Гэту работу ўжо траім прапаноўвалі.
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць тры.

    • Т. дзяцей.
    • Т. цялят.
  3. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: тры прадметы.

    • Т. саней.
    • Т. штаноў.
    • Т. сутак.
  4. звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або носяцца ў пары: тры пары або адзін паверх другога.

    • Т. чаравікаў.
    • Т. панчох.

троечнік, , м. (разм.).

Вучань, студэнт, які пастаянна атрымлівае тройкі за вучобу.

|| ж. троечніца, .

тройка, , ж.

  1. Лічба 3.

  2. Адзнака паспяховасці вучняў, студэнтаў: пасрэдна (разм.).

    • Атрымаць тройку па матэматыцы.
  3. Трое коней, запрэжаных поруч у адзін экіпаж.

    • Катацца на тройцы.
  4. Назва чаго-н., што складаецца з трох адзінак, напр. ігральная карта з трыма ачкамі, група з трох самалётаў, камісія з трох чалавек, мужчынскі касцюм, у які ўваходзіць пінжак, штаны, камізэлька.

  5. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 3 (трамвай, аўтобус, тралейбус і пад.; разм.).

|| прым. троечны, .

тройні, .

Вілы з трыма зубамі.

тройца, , ж.

  1. (Т вялікае). У хрысціянскай рэлігіі: трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: Бог-бацька, Бог-сын і Бог-дух святы.

  2. (Т вялікае). Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня; Сёмуха.

  3. Пра трох асоб, звязаных паміж сабой сяброўскімі адносінамі (разм., часта іран.).

    • Неразлучная т.

тройчы, прысл.

  1. Тры разы.

    • Ён т. быў у Мінску.
  2. Утрайне, у тры разы больш.

    • Быць т. шчодраму плёну.